У базу "дармаедаў" уключылі чалавека з інваліднасцю непрацоўнай другой групы

Камуналка для палітуцекача з інваліднасцю вырасла ў паўтара раза

Камуналка для палітуцекача з інваліднасцю вырасла ў паўтара раза / pixabay.com

У спіс "дармаедаў" у Магілёве ўключылі чалавека з інваліднасцю непрацоўнай другой групы, пішуць праваабаронцы MAYDAY. Гэта дэмакратычны актывіст Сяргей Гіркін.

У 1993 годзе яму вызначылі другую групу інваліднасці з дзяцінства (ДЦП). Мужчына быў пастаянным удзельнікам акцый пратэсту апазіцыі з пачатку 1990-х. Яго неаднаразова затрымлівалі, складалі пратаколы і штрафавалі. Каля пяці гадоў таму Гіркін пераехаў жыць у Польшчу. Ен не атрымліваў беларускую пенсію па інваліднасці, але захаваў беларускае грамадзянства.

Сёлета ў траўні яму пачалі налічваць камуналку па "тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў". У выніку камунальныя паслугі падаражэлі прыкладна ў паўтара раза. Прычынай стаў ад'езд Гіркіна з Беларусі.

У базу "дармаедаў" уключылі чалавека з інваліднасцю непрацоўнай другой групы
Камуналка для палітуцекача з інваліднасцю вырасла ў паўтара раза / t.me/MAYDAYMog
У базу "дармаедаў" уключылі чалавека з інваліднасцю непрацоўнай другой групы
Камуналка для палітуцекача з інваліднасцю вырасла ў паўтара раза / t.me/MAYDAYMog

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі