У Мінску праходзіць сойм Партыі БНФ

Намеснік старшыні партыі Віктар Івашкевіч задачай сойма назваў абмеркаванне дзеянняў Партыі БНФ у новых палітычных умовах.
Гэта тычыцца пазіцыі партыі наконт магчымага супрацоўніцтва з уладамі, пра што гавораць асобныя суб'екты АДС, адзначыў палітык.

Раней прадстаўнікі Партыі БНФ гаварылі аб неабходнасці выключэнні з АДС Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Яе старшыня Анатоль Ляўковіч у інтэрв'ю "Советской Белоруссиі" выказаў думку, якая разыходзіцца з пазіцыяй АДС.

На з'ездзе, які плануецца правесці ўвосень сёлета, Партыя БНФ мае намер вылучыць кандыдата на пасаду прэзідэнта. Нагадаем, прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца ў канцы 2010 — пачатку 2011 гг.

Апрача таго, удзельнікі сойма абмяркуюць пытанне аб сумяшчэнні сяброўства ў партыі з удзелам у руху Аляксандра Мілінкевіча "За Свабоду".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі