Вы тут

З крыкамі "Света" і "Свабода": у Мінску прайшоў пікет у падтрымку Ціханоўскай

На мітынг прыйшлі тысячы людзей / Еўрарадыё

19 ліпеня ў парку Дружбы народаў прайшла першая агітацыйная сустрэча кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай з мінчанамі.

Па падліках праваабаронцаў "Вясны" на пляцоўцы сабралася каля 7,5 тысяч чалавек. Людзі прыйшлі сем'ямі, з дзецьмі, хатнімі жывёламі і кветкамі ў руках, прыехалі на роварах і самакатах. Аўтамабілісты, якія праязджалі міма, віталі іх сігналам у знак падтрымкі.

Падчас сваёй прамовы Святлана Ціханоўская заявіла, што хоча стаць прэзідэнтам Беларусі дзеля перамен і новых сумленных выбараў. 

— Лепш зараз рабіць усё магчымае, чым пад папсу "Славянскага базару" развітвацца з нашай надзеяй на свабоду, — дадала падчас пікету Марыя Калеснікава, прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі.

"Надзея — гэта тое, чаго няма ў беларусаў, і мы хочам гэта змяніць", — сказала Вераніка Цапкала.

Людзі горача віталі Ціханоўскую крыкамі "Света! Света!" — у нейкі момант у Святланы з'явіліся на вачах слёзы ад эмойцый. Публіка слухала і гучна падтрымлівала лозунгамі "Свабода!", "Жыве Беларусь", "Перамога" кожнае слова Святланы і прадстаўніц штабоў Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі — Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай.

Цягам пікета на ў парку Дружбы народаў были праблемы з мабільная сувяззю — гэта ўскладніла працу журналістаў. Адразу пасля мітынгу прыхільнікі Ціханоўскай разышліся па дамах. Інтэрнет зноў запрацаваў.

Мінчане ідуць на пікет / Еўрарадыё
Мінчане ідуць на пікет / Еўрарадыё
Пікет Святланы Ціханоўскай / Еўрарадыё
Пікет Святланы Ціханоўскай / Еўрарадыё
Пікет Святланы Ціханоўскай / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.