У Мінску працуюць машыны ДАІ з прыборамі фотафіксацыі парушэнняў паркоўкі

У Мінску працуюць машыны ДАІ з прыборамі фотафіксацыі парушэнняў паркоўкі

Ва ўсіх раёнах Мінска пачалі працаваць машыны ДАІ з прыборамі фотафіксацыі парушэнняў паркоўкі, інфармуе БЕЛТА. Праграмна-апаратныя комплексы “Паркрайт”, устаноўленыя ў салоне аўтамабіля, аўтаматычна фіксуюць парушэнні правіл прыпынку і стаянкі. У ДАІ адзначаюць, што іх супрацоўнікі праязджаюць у адным месцы двойчы, а значыць, транспартны сродак, прыпаркаваны “на пяць хвілін”, у “чорны спіс” не трапіць.

Прыбор фіксуе нумар аўтамабіля і пры паўторным праездзе, калі ён будзе знаходзіцца на тым жа месцы, дадзеныя накіроўваюцца ў базу. Інфармацыю атрымлівае структура ДАІ, якая зоймецца падрыхтоўкай пастановы па штрафе. Уладальнік аўтамабіля атрымае адпаведны ліст. Штраф за парушэнне правіл паркоўкі і стаянкі складае адну базавую велічыню, цяпер гэта 24,5 рубля. Больш падрабязна гл. тут.

Супрацоўнікі ДАІ з “Паркрайтам” працуюць і ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі