Вы тут

У Мінску патлумачылі павелічэнне "ямачнасці на дарогах"

"Ямачны рамонт" / Ілюстрацыйнае фота nashkraj.by

У Мінску патлумачылі павелічэнне "ямачнасці на дарогах". Дарожнікі наракаюць на частыя перапады тэмпературы з станоўчай на адмоўную, і наадварот, якія назіраюцца гэтай зімой. Як кажа гендырэктар прадпрыемства "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" Дзяніс Глінскі, у параўнанні з мінулай зімой сёлета аб'ём "ямачнага рамонту" ў сталіцы павялічыўся на 30%, паведамляе minsknews.by.

Глінскі падрабязна апісвае, што адбываецца: трапляючы нават у мінімальную расколіну, адталая вада замярзае і пашырае яе, ператвараючы ў выбоіну. У выніку псуецца дарожнае пакрыццё.

"Ямачны рамонт" — гэта калі здымаецца невялікі ўчастак пашкоджанага асфальту, непрыдатны матэрыял вывозяць, а на яго месца ўкладваюць новы пласт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.