Вы тут

У Мінску патануў пенсіянер: выраніў у Свіслач пляшку і нырнуў, каб яе дастаць

У Мінску патануў пенсіянер / МНС Мінска

У цэнтры Мінска ў Свіслачы патануў мужчына, паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС. 

Трагічнае здарэнне адбылося 13 ліпеня ў раёне Палаца спорту. Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра магчымае ўтапленне чалавека: на беразе засталіся яго асабісты рэчы. Каля 50 хвілінаў супрацоўнікі МНС і ТРВАД шукалі тапельца і змаглі дастаць цела. Медыкі канстатавалі мерць мужчыны.

Следчы камітэт у сваім Telegram-канале распавёў падрабязнасці здарэння. Два мужчыны рыбачылі з моста на рацэ Свіслач. "Папярэдне выяўлена, што адзін з іх, 68-гадовы мужчына, у гэты час ужываў спіртныя напоі і ў яго з рук у ваду ўпала пляшка. Нягледзячы на наяўнасць забараняльных таблічак на беразе вадаёма, пенсіянер вырашыў дастаць яе. Падплыўшы да сярэдзіны, ён стаў тануць", — удакладняе прэс-служба СК.

Па смерці пенсіянера праводзіцца праверка. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

У Мінску патануў пенсіянер / МНС Мінска

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.