У Мінску пара раварыстаў згуляла вяселле ў “Макдональдсе” (фота)

Двое мінчан — Андрэй і Аліна — вырашылі пажаніцца незвычайным спосабам. Адмовіўшыся ад традыцыйнага вясельнага картэжу, яны прыехалі ў “Дом шлюбаў” у чацвер пад вечар на роварах, а пасля арганізавалі для сябе і сваіх сяброў некалькі прыгодаў.

Спачатку маладыя пагулялі па парку Горкага, потым паехалі ў “Макдональдс” і там падсілкаваліся. У інтэрв’ю onliner.by Андрэй распавёў, што мінакі на вуліцы рэагавалі на іх вельмі пазітыўна, віншавалі і казалі, якая яны з Алінай незвычайная пара.

Хлопец мяркуе, што маладым трэба адыходзіць ад стандартных сцэнарыяў і ладзіць нешта незвычайнае, бо ў “класічных” вяселлях няма нічога цікавага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі