У Мінску паказваюць замежныя падарункі Лукашэнку і кіраўніцтву Беларусі

У каментары Еўрарадыё дырэктар музея Сяргей Ісаковіч паведаміў, што на выставе прадстаўленыя экспанаты з 12 краінаў.



Ісаковіч: "З самых цікавых тут, магчыма, юбілейныя медалі, прысвечаныя 200-годдзю вайны 1812 года — ад прэзідэнта Пуціна. Ну, і, напэўна, нагрудны знак у выглядзе крыжа. Ён уручаны камітэтам па святкаванні 135-годдзя вызвалення Балгарыі ад туркаў. Гэта, на мой погляд, самыя цікавыя рэчы".



На выставе можна пабачыць таксама макет касмічнага спадарожніка з Кітая, копіі скіфскіх упрыгожанняў IV стагоддзя да нашай эры з Украіны. Па словах Ісаковіча, экспанаты прадстаўляюць розныя часткі свету — Еўропу, Азію, Амерыку.



Выстава будзе дзейнічаць да 14 кастрычніка.

Фота БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі