У Мінску падчас пажару выратавалі вядомага журналіста Вадзіма Казначэева

У Мінску падчас пажару выратавалі вядомага журналіста Вадзіма Казначэева

У Мінску падчас пажару выратавалі вядомага журналіста, публіцыста, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі 53-гадовага Вадзіма Казначэева, піша сайт nn.by. Здарэнне адбылося ўвечары 7 студзеня на чацвёртым паверсе жылога дома № 104 па праспекце Незалежнасці. Ратавальнікаў выклікалі суседзі Казначэева. Супрацоўнікі МНС знайшлі яго, беспрытомнага, на падлозе на кухні кватэры і перадалі медыкам. Узгаранне было хутка ліквідаванае, але агонь паспеў пашкодзіць маёмасць.

У бальніцу хуткай меддапамогі пацярпелага прывезлі ў дыягназам “цяжкая тэрмаінгаляцыйная траўма, апёк дыхальных шляхоў, атручванне прадуктамі гарэння”. Спачатку ён знаходзіўся ў рэанімацыі апёкавага аддзялення, быў у свядомасці. Пагрозы жыццю няма.

Прэс-служба МНС адзначае, што прычынай узгарання магла стаць неасцярожнасць пры курэнні.

У Мінску падчас пажару выратавалі вядомага журналіста Вадзіма Казначэева
Вадзім Казначэеў. Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі