Вы тут

У Мінску падаражэе праезд у грамадскім транспарце

Праезд у грамадскім транспарце падаражэе на 5 капеек / minsknews.by

У снежні ў Мінску перагледзяць кошт праезду ў грамадскім транспарце, паведамляе тэлеканал СТБ.

Цана жэтона і талона стане на 5 капеек большай. У выніку паездка ў метро абыдзецца ў 85 капеек, а наземным транспартам — у 80 капеек. Адпаведна зменіцца кошт і праязных дакументаў.

Апошні раз цэны на праезд у Мінску падымалі ў мінулым снежні. Тады талончык і жэтон таксама падаражэлі на 5 капеек. Кошт праезду ў гарадскім транспарце тады павялічыўся і ў рэгіёнах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.