У Мінску пачаўся закрыты суд над палітзняволенымі Калеснікавай і Знакам
![У Мінску пачаўся закрыты суд над палітзняволенымі Калеснікавай і Знакам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/8ebdf172f677667c070a8bc8912e288b.jpg.webp?itok=2ZWl8EFe)
4 жніўня ў Мінску пачаўся закрыты суд над палітзняволенымі Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам. Іх абвінавачваюць па трох артыкулах КК. Гэта — "змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады" (ч. 1 арт. 357), "заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны" (ч. 3 арт. 361), "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання" (ч. 1 арт. 361-1). Калеснікава і Знак сваёй віны не прызнаюць. Ім пагражае да 12 гадоў зняволення.
Працэс будзе праходзіць у судзе Мінскага раёна, суддзя — Сяргей Епіхаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.