Вы тут

У Мінску норму спажывання вады зрэжуць у чатыры разы: каго гэта закране

pexels.com

Мінскводаканал плануе паменшыць норму спажывання вады ў чатыры разы. Такая прапанова прагучала на гарадскім Савеце па развіцці прадпрымальніцтва. Нібыта старыя нарматывы 2003 года састарэлі, не дакладныя і патрабуюць карэкціроўкі.

"Такі аб'ём H2O службам папросту не патрэбны: на ўзбраенні — сучаснае эканамічнае абсталяванне. Таму на працу папраўкі не паўплываюць ", — паведамляе тэлеканал "СТБ".

Аказалася, што гэта тычыцца толькі уборкі і абслугоўвання жылога фонду. Да новых лімітаў прыйдзецца прывыкаць камунальнікам, а не жыхарам.

Як распавёў агенцтву "Мінск-Навіны" начальнік Цэнтра па разліку са спажыўцамі "Вадазбыт" Мінскводаканала Васіль Ананіч, з новымі нормамі знізяцца налічэнні для суб'ектаў гаспадарання:

"Для суб'ектаў гаспадарання гадавыя налічэння за ваду будуць зменшаны прыкладна на 620 тысяч рублёў".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.