Вы тут

У Мінску на праспекце Незалежнасці даішнікі спынілі машыну з БЧБ-сцягам

Здымак Змітра Каспяровіча

25 ліпеня прыкладна ў 11:10 па праспекце Незалежнасці ў Мінску ехаў чырвоны аўтамабіль Dodge Caravan з разгорнутым бел-чырвона-белым сцягам. Калі машына пад’язджала да Мінгарвыканкама, яе заўважылі даішнікі.

“Два аўтамабілі ДАІ адагналі машыну на вуліцу Ленінградскую, — распавядае Еўрарадыё відавочца Зміцер Каспяровіч. — Кіроўцу вывелі ды пасадзілі ў даішную машыну. Сцяг працягваў вісець. У нейкі момант да аўто падбег нейкі чалавек у цывільным, ададраў гэты сцяг і вельмі хутка збег”.

Здымак Змітра Каспяровіча

Відавочца кажа, што акрамя даішнікаў каля машыны сабралося шмат "людзей у цывільным".