У Мінску на праспекце Дзяржынскага джып трапіў пад грузавік (фота)

У Мінску на праспекце Дзяржынскага джып трапіў пад грузавік (фота)

У Мінску на праспекце Дзяржынскага джып трапіў пад грузавік. ДТЗ адбылося каля 11-й гадзіны раніцы ў нядзелю, 18 лютага. МАЗ, якім кіраваў 35-гадовы мужчына, рухаўся ў накірунку плошчы Багушэвіча па другой паласе. Падчас развароту для заезду на будоўлю, ён сутыкнуўся са спадарожным аўтамабілем Hyundai, які ехаў па трэцяй паласе. Легкавік ад удару адкінула на жалезабетонны раздзяляльны блок.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, інфармуе сайт sb.by.

У Мінску на праспекце Дзяржынскага джып трапіў пад грузавік (фота)
Фота: ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі