У Мінску на паркінгу гандлёвага цэнтру Galleria гарэў аўтамабіль (фота, відэа)

У Мінску на паркінгу гандлёвага цэнтру Galleria гарэў аўтамабіль (фота, відэа)

У сераду ў Мінску на праспекце Пераможцаў на паркінгу гандлёвага цэнтру Galleria гарэў аўтамабіль. Дым, які падняўся над будынкам, быў відаць здалёк. На месца прыехалі ратавальнікі, якія ліквідавалі ўзгаранне. МНС інфармуе, што ніхто з людзей не пацярпеў. Быў пашкоджаны і аўтамабіль, які стаяў побач. Спецыялісты высвятляюць прычыну ўзгарання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі