У Мінску на Дзень горада раздавалі бясплатны торт — за чаргой сачыў АМАП

У Мінску на Дзень горада раздавалі бясплатны торт — за чаргой сачыў АМАП

У Мінску на Дзень горада раздавалі бясплатны торт. 270-кілаграмовы кандытарскі выраб выпек “Мінскхлебпрам” — у гонар 950-годдзя сталіцы. Раздача пачастунку каля Палаца спорту выклікала ажыятаж, паведамляе TUT.by

Торт ўяўляў сабой кветку з дзевяццю пялёсткамі, якія сімвалізавалі дзевяць раёнаў Мінска. Ён быў чатыры метры дыяметрам. На торце былі намаляваныя славутасці сталіцы.

Першымі торт пакаштавалі дзеці кіраўніка Мінска Андрэя Шорца. Ён пажартаваў, што так астатнія дакладна пераканаюцца ў яго бяспецы для здароўя.

Зрэшты, і без гэтага торт выклікаў вялікую цікавасць. Супрацоўнікі “Мінскхлебпрама” аператыўна патурбаваліся і выклікалі АМАП, які пачаў фарміраваць чэргі. Натоўп падзялілі на два шэрагі і зрабілі месца для выхаду.

За дзесяць хвілін у чарзе стаяла каля ста чалавек, але па кавалку торта ўсе атрымлівалі хутка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі