У Мінску можна вывучыць птушыныя галасы

Адна з такіх “салаўіных” экскурсіяў адбылася ўвечары 21 чэрвеня ў Лошыцкім парку. Паводле спецыяліста па экалагічнай адукацыі АПБ Руслана Шайкіна, у Беларусі няма аналагаў такіх экскурсіяў.



Мэта падобных акцыяў — папулярызацыя назіранняў за птушкамі ў прыродзе. Гэта спрыяе таму, што людзі болей цікавяцца жывой прыродай і пасля ўдзельнічаюць у вырашэнні яе праблемаў.



Удзельнікаў экскурсіяў вучаць вызначаць па галасах не меней за пяць відаў птушак. Усе ахвочыя могуць паслухаць птушак у заказніку “Лябяжы”, Лошыцкім парку, Батанічным садзе, пойме ракі Свіслач у Чыжоўцы.


Усяго ў Мінску налічваецца каля 180 відаў птушак, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі