У Мінску міліцыя затрымала п'янага таксіста — пра яго паведаміў іншы кіроўца

У Мінску міліцыя затрымала п'янага таксіста — пра яго паведаміў іншы кіроўца

1 чэрвеня ў Мінску супрацоўнікі ДАІ затрымалі п'янага кіроўцу на машыне "Яндэкс.Таксі". Гэта адбылося на вуліцы Касманаўтаў на паўднёвым захадзе сталіцы.

Таксі, якое віхляла з паласы ў паласу, убачыў іншы кіроўца. Ён выклікаў ДАІ. Момант затрымання трапіў на яго відэарэгістратар.

Таксіст спрабаваў уцячы ад інспектараў і пашкодзіў прыпаркаванае аўто. Пагоня скончылася ў дварах. Глядзіце відэа да канца — там традыцыйныя "тварам у асфальт" і пара няветлівых пінкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі