Вы тут

У расійскім трэндзе: мінскі клуб вымушаны адмяніць канцэрт IC3PEAK

Фота: esquire.ru

У Мінску гарадскія ўлады адмянілі канцэрт расійскага эксперыментальнага электроннага гурта IC3PEAK. Ён мусіў адбыцца 13 снежня ў клубе "Brugge". Факт адмены канцэрту Еўрарадыё пацвердзіў Сяргей Палажанка з клуба "Brugge". Паводле яго слоў, прычынай адмены агучана "парушэнне правіл арганізацыі канцэртаў".

— Што менавіта было парушана? — пацікавілася Еўрарадыё.

— Мы вырашылі не правяраць, — кажа Палажанка.

На канцэрт было прададзена больш за 450 білетаў, а заяўлена — 150. Гэта і ёсць парушэнне, на якое спасылаюцца чыноўнікі. Грошы за білеты будуць вяртаць па месцы набыцця.

Адмену канцэрта IC3PEAK арганізатары пацвярджаюць фанатам гурта ў сацыяльных сетках:

"Зрывы канцэртаў IC3PEAK цяпер міжнародны трэнд",напісаў у Telegram праваабаронца Павел Чыкаў. Выступы гурта адмяняюцца ў Расіі цягам апошніх трох тыдняў. Дуэт крытыкуе сучасную расійскую рэчаіснасць і вядомы вострымі тэкстамі накшталт: "Выхожу на улицу гладить кота, а его переезжает тачка мента".

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 13.12