У Мінску індывідуальныя прадпрымальнікі байкатуюць перарэгістрацыю

Толькі 100 мінскіх індывідуальных прадпрымальнікаў атрымалі пасведчанні аб пераходзе ва ўнітарныя прадпрыемствы. Яшчэ 150 чалавек падалі дакументы на перарэгістрацыю.

Такія лічбы агучыла ўпраўленне прадпрымальніцтва Мінгарвыканкама, якое прызнае правал акцыі.

Паводле вынікаў нядаўняга апытання, толькі 9,5% з 8300 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія працуюць на сталічных рынках, плануюць скарыстацца спрошчанай формай рэгістрацыі прыватных унітарных прадпрыемстваў.

Амаль 23% прадпрымальнікаў збіраюцца працаваць са сваімі блізкімі сваякамі (наймаць для працы іншых асобаў ІП з наступнага года будзе забаронена), больш за 5% плануюць працаваць самастойна, а 10% будуць рэгістраваць у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў сваіх наёмных працаўнікоў.

Больш за 50% сталічных прадпрымальнікаў пакуль не вызначыліся, якія чынам яны збіраюцца працаваць далей.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі