У Мінску эвакуявалі гандлёвы цэнтр “Дана Мол” — нехта сказаў пра бомбу
![У Мінску эвакуявалі гандлёвы цэнтр “Дана Мол” — нехта сказаў пра бомбу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dana_moll_1.jpg.webp?itok=-m9IXuS-)
У Мінску эвакуявалі гандлёвы цэнтр “Дана Мол”, які месціцца каля станцыі метро “Усход”. Увечары ў суботу паступіла паведамленне пра закладзенае ў будынку выбуховае прыстасаванне.
Як перадае карэспандэнт Еўрарадыё з месца падзеяў, з “Дана Мол” вывелі персанал і наведнікаў. Прыбылі прадстаўнікі экстраных службаў. Пацверджання таго, што тут сапраўды закладзеная выбухоўка, пакуль не было.