У Мінску долар у абменніках прадаюць ужо па 22 тысячы, еўра — па 24 тысячы

У Мінску долар у абменніках прадаюць ужо па 22 тысячы, еўра — па 24 тысячы

Раніцай 21 студзеня ў Мінску некаторыя банкі пачалі прадаваць долар па 22 000 — 22 200 рублёў. Еўра прадаюць ужо па 24 000 — 24 300 рублёў. Такія курсы ўстанавілі ПрыорБанк, Альфа-Банк, БСБ Банк, Абсалют банк.

Сёння на адкрыцці таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы долар скокнуў адразу на 700 рублёў. Цяпер сайт біржы не адчыняецца, афіцыйны курс Нацбанка будзе вядомы пасля 12-й гадзіны. Банкі падымаюць курсы не дачакаўшыся канца таргоў на біржы і афіцыйнага курса Нацбанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі