Пасля абвяшчэння прысуду палітвязень крыкнуў: "Вы за ўсё адкажаце!"

Пасля абвяшчэння прысуду палітвязень крыкнуў: "Вы за ўсё адкажаце!"

У Мінску чацвёра палітвязняў асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (менавіта такі тэрмін прасіў пракурор Раман Бізюк). Гэта валанцёры штаба Віктара БабарыкіІгар Ярмолаў, Дзмітрый Канапелька, Уладзіслаў Карэцкі і Мікалай Сасеў. Іх справу разглядаў суд Маскоўскага раёна. 10 жніўня суддзя Святлана Бандарэнка агучыла прысуд. Яна прызнала мужчын вінаватымі ў "падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў" і "навучанні ці іншай падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках".

Аўтамабіль KIA Rio маці Ярмолава канфіскуюць у даход дзяржавы, паведамляе @viasna96.

Суд пачаўся ў красавіку. Мужчын абвінавацілі ў набыцці... лазарных указак. Іх і іншыя купленыя прадметы мужчыны ў жніўні 2020-га нібыта прывезлі на згаданым аўтамабілі да месца, дзе адбываліся "масавыя беспарадкі". Палітвязні сваёй віны не прызналі.

Ігара Ярмолава падчас затрымання 12 жніўня мінулага года супрацоўнікі міліцыі жорстка збілі, зламалі рэбры, у яго было страсенне галаўнога мозгу. Тыдзень ён праляжаў у шпіталі МУС.

Пасля абвяшчэння прысуду палітвязень крыкнуў: "Вы за ўсё адкажаце!"
Уладзіслаў Карэцкі ў судзе / Белсат
Пасля абвяшчэння прысуду палітвязень крыкнуў: "Вы за ўсё адкажаце!"
Мікалай Сасеў у судзе / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі