Асудзілі сям'ю беларускіх палітвязняў, у якіх трое дзяцей

Антон Маслыка, Кацярына Еўдакімава і іх дзеці / t.me/viasna96
Антон Маслыка, Кацярына Еўдакімава і іх дзеці / t.me/viasna96

У Мінску асудзілі сям'ю палітзняволеных за ўдзел у акцыях пратэсту 2020-га. Мужа адправілі ў калонію, а жонцы далі "хатнюю хімію", піша @viasna96.

Кацярыну Еўдакімаву і Антона Маслыку затрымалі 29 чэрвеня ў сталіцы. Пазней Маслыку змясцілі ў СІЗА № 1 на Валадарскага (у жніўні быў прызнаны праваабронцамі палітвязнем), а яго жонцы змянілі меру стрымання на хатні арышт. Іх абвінавацілі ў "актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (у чатырох эпізодах удзелу ў пратэстах). Падставай для распачацця крымінальнай справы сталі фотаздымкі, знойдзеныя ў іх Instagram. Справу разглядаў суд Маскоўскага раёна.

Сям'я палітвязняў выхоўвае дзяцей ва ўзросце 3-х, 7-мі і 11-ці гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі