Беларускія правабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек
![Беларускія правабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img_4410_2.jpg.webp?itok=TBremBPm)
Беларускія правабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Гэта — Аксана Аляксеева, Андрэй Асмалоўскі, Дзмітрый Брэль, Кацярына Глінская, Мікалай Казлоў, Антаніна Кавалёва, Аляксандр Копаць, Антон Маслыка, Артур Смалякоў, Галіна Тарноўская і Юрый Чарапнёў. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення. Усе згаданыя палітвязні праходзяць па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Агулам у спісе ўжо налічваецца 1262 палітычных зняволеных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.