У Мінску асуджаны стрыечны брат намесніка камандзіра палка Каліноўскага

Сяргей Франчук пасля затрымання / spring96.org
Сяргей Франчук пасля затрымання / spring96.org

У Мінску асуджаны Сяргей Франчук, стрыечны брат намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука. Як паведамляе spring96.org, ён атрымаў тры гады калоніі агульнага рэжыму (такі тэрмін і прасіў дзяржабвінаваўца).

Пра затрыманне Франчука стала вядома ў жніўні 2022-га. Яго моцна збілі. Спачатку быў адміністрацыйны арышт, а пасля ўзнікла крымінальная справа. Праваабаронцы прызналі Сяргея Франчука палітвязнем.

Крымінальную справу разглядаў Мінскі гарадскі суд. Прысуд 27 красавіка агучыў суддзя Яўген Пісарэвіч. Палітвязня прызналі вінаватым у "абразе Лукашэнкі", "абразе прадстаўніка ўлады", "распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы", а таксама ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі