У Мінску аштрафавалі на 1080 рублёў мужчыну, які даглядае маці з каранавірусам

У Мінску аштрафавалі на 1080 рублёў мужчыну, які даглядае маці з каранавірусам

Мінчук абскарджвае штраф 1080 рублёў за парушэнне рэжыму самаізаляцыі, паведамляе minsknews.by. Яго маці-пенсіянерка заразілася каранавірусам, але не была шпіталізаваная. 62-гадовы сын яе даглядае. Як кантакт першага ўзроўню, ён мусіць быць дома (яны жывуць у адным з дамоў па вуліцы Залатая Горка). Дазваляецца выходзіць толькі ў аптэку і ў харчовую краму, пры гэтым трэба быць у ахоўнай масцы і пальчатках.

Міліцыянеры штодня правяраюць знаходжанне мужчыны дома. Падчас адной з такіх праверак яго там не аказалася. Маці расказала сілавікам, што сын сябе добра адчувае, ніякіх сімптомаў каранавіруса не мае і пайшоў пагуляць. Гэта пацвердзіў і сам мужчына пасля вяртання з прагулкі. На яго склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, артыкул — "Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў". Мінчук збіраецца абскардзіць рашэнне аб яго пакаранні.

Вядома, што на канец красавіка ў Мінскай вобласці суды разгледзелі 52 выпадкі парушэння самаізаляцыі (агулам на той час там правяралі больш за 2 тысячы чалавек). Штраф для такіх парушальнікаў можа скласці ад 2 базавых велічынь да 50 базавых (ад 54 рублёў да 1350 рублёў). Прадугледжаны і арышт. Раней стала вядома, што самы вялікі штраф за парушэнне рэжыму самаізаляцыі складаў 1215 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі