Вы тут

У Мінску аштрафавалі чэмпіёнку па муай-тай

Анастасія Калашнікава / З архіву TUT.by

18 студзеня ў Мінску судзілі чэмпіёнку Беларусі па кікбоксінгу і муай-тай, фельчарку хуткай дапамогі Анастасію Калашнікаву. Яе затрымалі ў нядзелю каля станцыі метро "Пушкінская" недалёка ад народнага мемарыяла Аляксандра Тарайкоўскага, забітага пратэстоўца. Ноч Калашнікава правяла на Акрэсціна.

Адміністрацыйную справу разглядаў Фрунзенскі раённы суд. Суддзя Марыя Ярохіна прызнала Анастасію Калашнікаву вінаватай у "парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў" і аштрафавала на 870 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.