У Мінску актывістам не далі сабрацца каля помніка Тарасу Шаўчэнку

Увечары 22 студзеня мінскія актывісты планавалі сабрацца з кветкамі і свечкамі каля помніка Тарасу Шаўчэнку бліз украінскай амбасады. Яны хацелі ўшанаваць памяць загінулага героя Нябеснай сотні Майдана Міхаіла Жызнеўскага і іншых украінскіх герояў. Нагадаем, што ва Украіне сёння адбываецца акцыя памяці ў гадавіну, калі пачаліся забойствы пратэстоўцаў у Кіеве.

Аднак сабрацца а 20-й гадзіне каля помніку Шаўчэнку ў Мінску актывісты не змаглі. Як паведамляе ў фэйсбуку Максім Вінярскі, міліцыянты атачылі навакольны парк і затрымлівалі ўсіх, хто спрабаваў падысці да помніка. Па словах хлопца, затрыманым пагражаюць фізічнай расправай і арыштам, потым адводзяць ад парка і забараняюць з'яўляцца ў гэтай частцы горада.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі