Вы тут

У Мінску агучылі прысуд 16-гадоваму юнаку за напад у школе

pixabay.com

У Мінску агучылі прысуд 16-гадоваму юнаку за напад у школе. Яго пакаралі абмежаваннем вольнага часу. Як інфармуе прэс-служба суда Савецкага раёна сталіцы, вучня 10-га класа прызналі вінаватым ў збіцці іншага падлетка. Здарэнне адбылося ў лістападзе мінулага года ў 66-й сярэдняй школе. Хлопец "на глебе асабістых непрыязных адносін" пасварыўся з іншым вучнем. Ён, як мінімум, пяць разоў ударыў другога рукамі па галаве, шыі і ў твар, сілай яго ўтрымліваў за нагу. У пацярпелага былі траўмы, іх аднеслі да катэгорыі менш цяжкіх.

Юнаку абмяжуюць свабоду вольнага часу на шэсць месяцаў. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.