Вы тут

У Мінску агучаны прысуды падпольшчыкам, іх судзілі ў закрытым рэжыме

Арцём Федасенка / Фота з сацсетак

14 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе былі агучаны прысуды падпольшчыкам, якіх судзілі ў закрытым рэжыме. Арцём Федасенка і Павел Юхневіч атрымалі па 4 гады калоніі агульнага рэжыму (суддзя —  Валянціна Зянькевіч). Палітвязень Федасенка — дырэктар прыватнай друкарні, Юхневіч быў адміністратарам тэлеграм-канала. Іх прызналі вінаватымі ва "ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і ў "распаўсюдзе матэрыялаў, што змяшчаюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ".

Па версіі следства, Арцём Федасенка і Павел Юхневіч выдавалі і распаўсюджвалі падпольныя газеты, улёткі, стыкеры і ўдзельнічалі ў вулічных акцыях летам-восенню 2020 года.

40-гадовага Юхневіча затрымалі ў сакавіку мінулага года пад Мінскам. У яго аўтамабілі знайшлі падпольныя выданні. Федасенку затрымалі ў траўні. СК заявіла, што "падпольная друкарня" працавала з жніўня 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.