У Мінску агучаны прысуд па "справе студэнтаў": 2,5 года калоніі для 11 чалавек

У Мінску агучаны прысуд па "справе студэнтаў": 2,5 года калоніі для 11 чалавек

16 ліпеня ў Мінску ў судзе Савецкага раёна быў агучаны прысуд па "справе студэнтаў". Асуджаны 12 чалавек: прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям, студэнцкія актывісты Марыя Каленік, Ксенія Сырамалот, Кася Будзько, Яна Арабейка, Ягор Канецкі, Глеб Фіцнер, Ілля Трахтэнберг, Вікторыя Гранкоўская, Настасся Булыбенка, Таццяна Якельчык, а таксама выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава. За арганізацыю студэнцкіх акцый пратэсту восенню 2020-га іх прызналі вінаватымі ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак...". 11 чалавек атрымалі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, а Фіцнер, які прызнаў віну, 2 гады калоніі. Менавіта такія прысуды і прасіў бок абвінавачвання.

Суддзя — Марына Фёдарава, пракуроры — Анастасія Маліка і Раман Чабатароў.

Нямала людзей (а сярод іх і дыпламаты) не змаглі трапіць на абвяшчэнне прысуду — у зале ім не хапіла месца.

Супрацоўнікі КДБ затрымалі дзевяць студэнтаў 12 лістапада 2020-га: Марыю Каленік (БДАМ), Ксенію Сырамалот (БДУ), Касю Будзько (БДПУ), Яну Арабейка (БДПУ), Ягора Канецкага (БДУ), Глеба Фіцнера (МДЛУ), Іллю Трахтэнберга (адлічаны студэнт БДУ), Вікторыю Гранкоўскую (адлічаная студэнтка БНТУ), Анастасію Булыбенка (адлічаная студэнтка БНТУ). У той жа дзень была затрыманая выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава і выпускніца БДМУ, сябра Каардынацыйнай рады Алана Гебрэмарыям. Праз два тыдні, 26 лістапада, супрацоўнікі КДБ затрымалі студэнтку мехмата БДУ Таццяну Якельчык.

Я выйшла не супраць улады, а супраць гвалту, казала ў апошнім слове адна з абвінавачаных студэнтак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі