У Мінску адмянілі прэс-канферэнцыю пра святкаванне Дня незалежнасці

У Мінску адмянілі прэс-канферэнцыю пра святкаванне Дня незалежнасці

У Мінску адмянілі прэс-канферэнцыю, прысвечаную забеспячэнню грамадскай бяспекі падчас святкавання Дня незалежнасці 3 ліпеня. У чацвер а 12-й гадзіне ў ёй мусілі ўдзельнічаць прадстаўнікі міністэрства ўнутраных спраў, міністэрства па надзвычайных сітуацыях і міністэрства аховы здароўя. Аднак сёння раніцай прэс-канферэнцыю адмянілі. Верагодна, прычынай такога рашэння стала трагічнае здарэнне з сталіцы ўвечары ў сераду, калі ўзарваліся салютныя ўстаноўкі, аскепкамі былі параненыя людзі, загінула жанчына. Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі