У Мінску адкрылі помнік даследчыку сталінскіх рэпрэсіяў

У Мінску адкрылі помнік даследчыку сталінскіх рэпрэсіяў

На Заходніх могілках Мінска 29 кастрычніка адкрылі помнік даследчыку сталінскіх рэпрэсіяў Леаніду Маракову, які памёр у 2016 годзе.

"Тое, што ён паспеў зрабіць, тое, што ён змог знайсці летапіс, больш за 20 000 біяграфіяў асоб, якія пацярпелі ад сталінскіх рэпрэсіяў, гэта ўжо помнік яму. І таму нельга было нешта не зрабіць дзеля ягонай памяці, тым больш у яго тут не засталося родных", — перадае "Белсат" словы старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыса Пятровіча.

Журналіст і пісьменнік Леанід Маракоў не меў гістарычнай адукацыі, аднак здолеў аднавіць каласальную колькасць імёнаў рэпрэсаваных. Да гэтай працы яго падштурхнула цікавасць да гісторыі ўласнага роду: даследчык — пляменнік паэта Валерыя Маракова, які загінуў у гады сталінскіх рэпрэсіяў. 

Помнік з'явіўся пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама грамадскіх актывістаў і неабыякавых людзей. Аўтарам помніка стаў скульптар Ігар Засімовіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі