У Мінску абмяркоўвалі лёс украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка

У Мінску абмяркоўвалі лёс украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка

У Мінску абмяркоўвалі лёс украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка. Адбылося гэта падчас пасяджэння кантактнай групы па ўрэгуляванню сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Саўчанка з лета 2014-га знаходзіцца ў турме ў Расіі. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў забойстве расійскіх журналістаў пад Луганскам. Прысуд па яе справе будзе агучаны 21-22 сакавіка ў Растове-на-Доне, абвінавачанне патрабуе для яе 23 гады зняволення. Надзея Саўчанка з'яўляецца дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны. Яе вызвалення патрабуюць не толькі ўлады Украіны, але і Еўрасаюз, ЗША.

Адвакат Надзеі Саўчанка: Яе невінаватасць даказваецца па ценях ад сонца на відэа

Як інфармуе БелаПАН, 11 сакавіка на пасяджэнні кантактнай групы ў Мінску пытанне Саўчанка ўзняў украінскі бок. Спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік не распавёў падрабязнасці дыскусіі. Верагодна, гаворка ішла пра магчымы абмен украінкі.

Дарэчы, па словах спецпрадстаўніка АБСЕ, кантактная група пакуль не дамовілася пра абмен палоннымі на Данбасе па формуле "усіх на ўсіх".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі