У Мінскім раёне шукаюць байца ўнутраных войскаў з аўтаматам
![На палігоне ўнутраных войскаў / Ілюстрацыйнае фота sb.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ec9fac2623519474c812bd60a0ea83c3.JPG.webp?itok=QR2g_re_)
На палігоне ўнутраных войскаў / Ілюстрацыйнае фота sb.by
19 кастрычніка ў Мінскім раёне ловяць байца ўнутраных войскаў МУС, які ўцёк з аўтаматам з палігона каля вёскі Аколіца, піша @motolkohelp. Салдат тэрміновай службы служыў у в/ч 3214.
Іншыя падрабязнасці здарэння невядомыя. Пакуль няма і афіцыйнай інфармацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.