У мінскім аэрапорце затрымалі трох дзяўчат, якіх падазраюць у сутэнёрстве

Пры ператрусе ў дзяўчат знайшлі 50 тысяч долараў / скрыншот з відэа @pressmvd
Пры ператрусе ў дзяўчат знайшлі 50 тысяч долараў / скрыншот з відэа @pressmvd

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Турцыі затрымалі трох дзяўчат 23-24 гадоў. Іх падазраюць у сутэнёрстве заведзеная крымінальная справа за арганізацыю і выкарыстанне занятку прастытуцыяй. Пра гэта расказалі ў прэс-службе МУС.

У верасні мінулага года дзяўчаты "арганізавалі незаконны бізнес па аказанні інтым-паслуг" і за 5 месяцаў завербавалі больш за 20 дзяўчат, кажуць у МУС. 

Дзяўчат яны знаходзілі ў забаўляльных установах Мінска, абяцалі ім добры заробак. Калі тыя пагаджаліся, падазраваныя адпраўлялі іх партфоліа замоўцам і дапамагалі з выездам за мяжу. Частку выручкі пакідалі сабе.

Кожная з затрыманых за сутэнёрства дзяўчат адказвала за пастаўкі ў пэўную краіну і пэўнаму колу кліентаў. У дзяўчат прайшоў ператрус, у іх знайшлі і канфіскавалі больш за 50 тысяч долараў, на іх маёмасць накладзены арышт. Фігуранткам пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, адзначылі ў МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі