У Мінскай вобласці перадалі ў суд 30 крымінальных спраў аб ілжывых даносах
У Мінскай вобласці расследуюць дзве крымінальныя справы пра ілжывыя даносы аб здзейсненых злачынствах. Па іх праходзяць 53-гадовыя жыхарка Любанскага раёна і 34-гадовы жыхар Лагойскага раёна. Ім пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, у першым выпадку жыхарка Любанскага раёна заявіла ў міліцыю, што на рынку ў Мінску невядомая асоба парэзала яе сумачку і скрала маёмасць з дакументамі. Міліцыянеры праверылі і высветлілася, што жанчына на сталічным рынку не была, сумачка ў яе не пашкоджаная. Яна проста хацела такім чынам аднавіць страчаныя дакументы без выплаты штрафу.
У іншым выпадку жыхар Любанскага раёна паведаміў пра скрадзены ў яго аўтамабіль Audi A6. Аднак праваахоўнікі высветлілі, што насамрэч ён перадаваў кіраванне легкавіком 18-гадоваму знаёмаму, які не мае вадзіцельскага пасведчання і быў у стане алкагольнага ап'янення. Яны паехалі "пакатацца", але былі спынены даішнікамі. Уладальнік аўтамабіля быў на пасажырскім сядзенні і, каб пазбегнуць адказнасці, паведаміў, што яго аўтамабіль угналі, калі ён спаў у салоне. Перад гэтым мужчыну папярэджвалі пра крымінальную адказнасць за лжывы данос.
Толькі ў 2018 годзе ў Мінскай вобласці перадалі ў суд каля 30 крымінальных спраў, распачатых за лжывыя даносы.