У мінскага “Юнацтва” бяспройгрышная серыя з 14 матчаў

У мінскага “Юнацтва” бяспройгрышная серыя з 14 матчаў

Мінскае “Юнацтва” атрымала 14 перамог запар у чэмпіянаце Беларусі па хакеі. У апошніх двух турах яно разграміла ў гасцях “Магілёў” (вынік сустрэчы 1:7) і перамагло “Ліду” на сваёй пляцоўцы (5:3). Дзякуючы гэтай працяглай бяспройгрышнай серыі сталічны клуб трымае лідарства ў першынстве краіны. Летась “Юнацтва” было толькі сярэбраным прызёрам.

Вынікі апошніх двух тураў чэмпіянату:

17 кастрычніка. “Магілёў” — “Юнацтва” — 1:7, “Ліда” — “Шахцёр” — 2:3, “Металург” – “Хімік-СКА” — 1:2, “Гомель” — “Віцебск” — 4:0, “Нёман” — “Дынама-Маладзечна” — 3:2, “Дынама U-20” — “Брэст” — 2:3 (па булітах).

22 кастрычніка. “Юнацтва” — “Ліда” — 5:3, “Шахцёр” — “Гомель” — 2:0, “Дынама-Маладзечна” — “Металург” — 3:1, “Брэст” — “Нёман” — 1:7, “Віцебск” — “Магілёў” — 2:1, “Хімік-СКА” — “Дынама U-20” — 1:2.

Наступны тур пройдзе 24 кастрычніка, нагадвае БелаПАН.

Фота: ХК "Юнацтва"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі