У Мінск з'язджаецца спецтэхніка, на вуліцах — сілавікі і агароджы

Спецтэхніка ў Мінску / Телеграм
Спецтэхніка ў Мінску / Телеграм

Сёння — 106-ы дзень пратэстаў у Беларусі. У Беларусі чакаецца нядзельны марш супраць фашызму, а сілавікі з самай раніцы пачалі да яго рыхтавацца. На вуліцах сталіцы — спецтэхніка і металічныя агароджы.

Калону з машын з калючым дротам і іншай спецтэхнікі мінчане заўважылі на Партызанскім праспекце. Тэхніка таксама з'явілася на вуліцы Ленінградскай і каля плошчы Незалежнасці.

Стэла "Мінск горад-герой" з самай раніцы абгароджана. Сілавікі ўстанавілі металічныя загароды на цэнтральных плошчах Мінска — Незалежнасці і Кастрычніцкай.

22 лістапада мабільны інтэрнэт у Мінску знік каля 10 гадзін раніцы, але неўзабаве доступ да яго вярнулі. Па стане на 11 гадзін у карыстальнікаў МТС, А1 і life :) мабільны інтэрнэт працуе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі