Вы тут

У Мінск вязуць графіку Сальвадора Далі з прыватнай італьянскай калекцыі

Фота: The Art Newspaper Russia

1 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрыецца выстава графікі Сальвадора Далі "Боская камедыя". Далі стварыў ілюстрацыі да знакамітага твора ў гонар 700-годдзя Дантэ Аліг'еры. У графіцы Далі застаецца верным сабе. Ён не сочыць за тэкстам твора, але ў апісаннях пекла, чыстца і раю яго больш за ўсё вабіць фантастычнае. 

 

На відэа — фрагменты выставы ў адным з музеяў Іспаніі

Мінчанам прапануецца пазнаёміцца з сотняй арыгінальных графічных працаў з прыватнай італьянскай калекцыі. Ілюстрацыі Далі да "Боскай камедыі" лічацца найлепшымі творамі мастака ў галіне кніжнай графікі. Цікавым дадаткам выставы з'яўляецца тытульны ліст "Боскай камедыі" 1965 года выдання з малюнкам шарыкавай ручкай і аўтографам Далі.

Да выставы арганізатары падрыхтавалі суправаджальную праграму. У яе межах раскажуць пра асобы Далі і Дантэ, чакаюцца чытанні "Боскай камедыі", кінапрагляды і лекцыі.