У Мінгарвыканкаме супрацоўнікам прапаноўвалі ўзяць у рукі аўтамат
![У Мінгарвыканкаме супрацоўнікам прапаноўвалі ўзяць у рукі аўтамат](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/a11_1.jpg.webp?itok=CvtMS0kY)
Раніцай 23 лютага ў Мінгарвыканкаме мужчынам-супрацоўнікам прапаноўвалі ўзяць у рукі... аўтамат. Так там адзначалі Дзень абаронцаў Айчыны.
Як паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама, мужчын на ўваходзе сустракалі дзяўчаты ў савецкай салдацкай форме і ўручалі пад "песні ваенных гадоў" падарункі. З "баявымі сяброўкамі" чыноўнікі рабілі здымкі "ва ўнікальнай фотазоне з экспанатамі з славутага баявога мінулага".
Прэс-служба Мінгарвыканкама
minsknews.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.