У мінчука за два з паловай месяцы тройчы гарэла кватэра
Мінскія ратавальнікі ўвечары 30 снежня атрымалі выклік ў дом №3 на вуліцы Альшэўскага. На месцы здарэння яны выявілі, што прычынай выкліку стала тленне пасцелі ў двухпакаёвай кватэры. Сама кватэра размяшчаецца на другім паверсе пяціпавярховага дома. Гаспадар, 45-гадовы дворнік, падчас прыезду ратавальнікаў быў п'яны.
Узгаранне было ліквідаванае за лічаныя хвіліны. Прычынай эксперты называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Дарэчы, гэтая кватэра гарыць трэці раз за апошнія два з паловай месяцы, перадае прэс-служба МНС. Папярэднія разы ратавальнікі выязджалі сюды 18 кастрычніка і 11 снежня.
Фота: mchs.gov.by