У Мельбурне шукаюць нязграбнага рабаўніка (відэа)

У Мельбурне шукаюць нязграбнага рабаўніка (відэа)

У Мельбурне шукаюць нязграбнага рабаўніка. Невядомы мужчына ўначы абрабаваў кнігарню (яна знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры), вынес з яе сейф. Пры гэтым ён кур’ёзна пераадольваў перашкоды, што было зафіксавана камерамі відэаназірання. Напрыклад, шкляныя дзверы заціснулі нагу і заплечнік зламысніка, і ён цэлую хвіліну вырашаў гэтую праблему, пры гэтым у руцэ трымаў стакан. Пасля мужчына ўпаў на эскалатары, стукнуўся аб дзверы, не змог адчыніць сейф і вымушаны быў цягнуць яго адтуль на сабе. Пакуль паліцыя шукае рабаўніка, у сацыяльных сетках ён стаў аб’ектам кпінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі