У Мексіцы адбыўся магутны землятрус, чакаецца цунамі (відэа)

У Мексіцы адбыўся магутны землятрус, чакаецца цунамі (відэа)

У Мексіцы каля ціхаакіянскага берагу адбыўся магутны землятрус. Яго магнітуда склала 8,0. Землятрус адчуваўся ў Мехіка, хаця эпіцэнтр і знаходзіўся ў сотнях кіламетраў ад сталіцы. Людзі ў паніцы выбягалі з дамоў на вуліцы і плошчы. Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, вядома пра, як мінімум, 5 загінулых. Ёсць звесткі і пра 7 ахвяр. Інфармацыі пра сур’ёзныя разбурэнні няма.

Прэзідэнт краіны Энрыка Пенья Н’ета заявіў, што за апошнія сто гадоў такога землятрусу яшчэ не было. Мексіканскія ратавальнікі кажуць, што ён быў самым магутным з 1985 года.

Цяпер Мексіцы і яшчэ шэрагу краін Лацінскай Амерыкі (Аргентыне, Гватэмале) пагражае цунамі. Яго хвалі могуць уздымацца да трох метраў у вышыню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі