Вы тут

У Мазыры "супрацоўнікі спецпадраздзялення" ў масках абрабавалі кватэру

@pressmvd

У Мазыры двое мужчын у масках абрабавалі кватэру. Яны звязалі гаспадара і гаспадыню, забралі грошы і ўцяклі. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ў пятніцу ў 12:30. У мазырскую міліцыю патэлефанавала жанчына, якая распавяла пра напад. Паводле яе слоў, зламыснікі прадставіліся "супрацоўнікамі спецыяльнага падраздзялення". Калі яны сышлі, гаспадыня кватэры здолела развязацца і патэлефанавала ў міліцыю.  З яе сумкі знікла вялікая сума грошай.

На пошук зламыснікаў былі арыентаваны ўсе нарады міліцыі. На месцы здарэння працавалі следча-аператыўная група, супрацоўнікі крымінальнага вышуку і Дэпартамента аховы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.