У Мазыры пажылая жанчына выпала з акна трэцяга паверха і разбілася насмерць

У Мазыры пажылая жанчына выпала з акна трэцяга паверха і разбілася насмерць

У Мазыры 58-гадовая жыхарка вёскі Матрункі Мазырскага раёна выпала з акна трэцяга паверха жылога дома. Супрацоўнікі хуткай дапамогі знайшлі яе ў цяжкім стане на тратуары каля шматпавярховіка. Жанчына атрымала не сумяшчальныя з жыццём траўмы, уратаваць яе не атрымалася, кажа следчая Мазырскага раённага аддзела Следчага камітэта Таццяна Паўленка.

Паўленка: "Знаходзячыся ў гасцях у сваякоў пасля сумеснага распіцця спіртных напояў выпала з акна, у выніку чаго памерла. У цяперашні час Мазырскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка і высвятляюцца абставіны таго, што адбылося".

Як паведамляе тэлеканал “Мазыр”, пенсіянерка прыехала ў госці да сваячкі. Следчыя мяркуюць, што гэта быў няшчасны выпадак, і высвятляюць абставіны здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі