У Маскве заявілі, што віцэ-прэм'ер Рагозін не страляў сабе ў нагу

У Маскве заявілі, што віцэ-прэм'ер Рагозін не страляў сабе ў нагу

У аўторак расійскія СМІ паведамілі пра няшчасны выпадак, які здарыўся з віцэ-прэм'ерам Дзмітрыем Рагозіным у ціры. Ён, нібыта, выпадкова прастраліў сабе з пісталета нагу і трапіў у бальніцу.

Аднак, як паведаміў РІА "Новости" памочнік Рагозіна Мікіта Анісімаў, здарэння ў ціры не было. Насамрэч у яго шэфа здарылася невялікая траўма падчас трэніроўкі па гандболе і ён некалькі дзён быў на бальнічным. Ужо сёння Дзмітрый Рагозін знаходзіцца на працы, паспяшыў запэўніць яго памочнік.

52-гадовы Рагозін — вядомы калекцыянер зброі, захапляецца практычнай стральбой. На нядаўнім відэа можна гэта пабачыць.

Цікава, што каментуючы санкцыі супраць Расіі Рагозін казаў: "Мы прагматыкі, рэалісты, але з іншага боку мы сабе ў нагу страляць не збіраемся". У 2014 годзе Рагозін каментаваў пастаўкі ў ЗША ракетных рухавікоў і казаў, што Расія адмаўляцца ад іх не будзе, нягледзячы на санкцыі. "Мы не збіраемся страляць сабе ў нагу", – сказаў ён.

 

У Маскве заявілі, што віцэ-прэм'ер Рагозін не страляў сабе ў нагу
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі