Вы тут

У Маскве заявілі, што цягнік, які прыбыў праз Беларусь, не заражаны радыяцыяй

ria.ru

У Маскве заявілі, што пасажырскі цягнік, які ўвечары 8 кастрычніка прыбыў з Германіі праз Польшчу і Беларусь, не заражаны радыяцыяй. Яе ўзровень знаходзіцца ў межах нормы, сцвярджаюць спецыялісты пасля праверкі. На Беларускім вакзале ў расійскай сталіцы працавала брыгада радыяцыйна-хімічнай лабараторыі (яна дазваляе праводзіць экспрэс-аналізы ўзятых пробаў на месцы) і спецыялізаванага прадпрыемства "Радон", інфармуе ria.ru

Вядома, што ў цягніку з Берліна праверылі ўсе вагоны. Раней з'явілася інфармацыя, што памежнікі зафіксавалі перавышэнне радыяцыйнага фона толькі ў адным з вагонаў (і адбылося гэта на мяжы Польшчы і Беларусі). Не выключалася, што сляды радыяцыі мог пакінуць адзін з пасажыраў, які праходзіць лячэнне ад анкалагічнага захворвання. Па прыбыцці цягніка на вакзал у Маскве платформа была ачэпленая сілавікамі, пасажыраў эвакуявалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.