У Маскве затрыманы журналіст выдання "Meduza" Іван Галуноў

У Маскве затрыманы журналіст выдання "Meduza" Іван Галуноў

У Маскве затрымалі карэспандэнта выданя "Meduza" Івана Галунова, які займаецца журналісцкімі расследаваннямі. Пры сабе ў журналіста і дома нібыта выявілі наркотыкі. Следчы заявіў, што гаворка ідзе пра замах на збыт наркотыкаў.

Галуноў, як піша "Meduza", паспеў праз сяброў паведаміць, што яму падкінулі два пакеты з невядомым рэчывам. Журналісту не далі затэлефанаваць і выклікаць адваката. З сяброўкай Галунова, карэспандэнтам "Рускай службы Бі-Бі-Сі" Святланай Рэйтэр следчы звязаўся прыкладна праз 14 гадзін пасля затрымання, глыбокай ноччу.

Пазней журналіст разам з адвакатам прасіў узяць у яго змывы рук і зрэзы пазногцяў, каб экспертыза пацвердзіла або абвергла кантакт з наркотыкамі. У хадайніцтве яму адмовілі. Галуноў кажа, што яго білі пры затрыманні і ў аддзяленні паліцыі. Аднак паліцыянты адмовіліся выклікаць хуткую дапамогу, каб зафіксаваць пабоі. 

Кіраўніцтва "Meduza" лічыць, што Галунова пераследуюць за яго журналісцкую дзейнасць. "Мы ведаем, што ў апошнія месяцы Ваню паступалі пагрозы; ведаем, у сувязі з якім рыхтаваным тэкстам; здагадваемся, ад каго. "Медуза" будзе вывучаць кожнае дзеянне следчых па справе Галунова. Мы высветлім, па чыёй волі пераследуюць Ваню — і зробім гэтую інфармацыю публічнай. Мы будзем абараняць свайго журналіста усімі даступнымі спосабамі", — гаворыцца ў заяве, якую падпісала гендырэктар выдання Галіна Цімчанка і галоўны рэдактар ​Іван Калпакоў.

 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 7.06:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі